- Главная страница »
- Новости »
- Бюллетень »
- Церковный бюллетень Сентябрь 2019
Церковный бюллетень Сентябрь 2019
- 03.09.2019
- /
- Просмотров: 3013
100 ГАДОЎ ЦЭРКВАМ ХРЫСЦІЯН ВЕРЫ ЕВАНГЕЛЬСКАЙ У БЕЛАРУСІ
20-я гады ХХ стагоддзя сталі часам Вялікага евангельскага прабуджэння ў нашай краіне. Менавіта тады ў Заходняй Беларусі з’явіліся першыя цэрквы хрысціян веры евангельскай. Іх пачынальнікамі былі беларусы, якія раней выехалі на заробкі ў Амерыку і там паверылі ў Бога, а пасля вярнуліся на радзіму, паслухмяныя Божаму закліку.
- У 1919 г. у Навагрудскім павеце пачаў прапаведаваць Евангелле Рыгор Краскоўскі, які шмат гадоў раней выехаў на заробкі ў Амерыку, але там паверыў у Хрыста і, як ён сам сведчыў, «быў пасланы Госпадам праз акіян на бацькаўшчыну ў Навагрудскі павет».
- У 1922 г. праз пропаведзь Краскоўскага пакаяўся Ануфры Мазала са Шчорсаў, які пазней стаў адным з лідараў царквы ХВЕ.
- У 1923 г. прыехаў у Арэхава (Берасцейскі павет) Сцяпан Ярмалюк, і ўжо праз год заснаваная ім царква налічвала больш сотні членаў.
- У 1925 г. у раёне Маладзечна і Радашковічаў распачаў прапаведаваць Станіслаў Нядзвецкі і былі ўтвораны першыя цэрквы ў гэтым рэгіёне – у вёсках Путнікі, Пяцюлі і Красоўшчына.
У 1928 г. у Данцыгу (цяпер Гданьск) пачала сваю працу Ўсходнееўрапейская місія «Асамблей Божых», якую ўзначаліў Густаў Шміт. Для падрыхтоўкі служыцеляў пры місіі дзейнічалі біблійныя курсы і Біблейскі інстытут.
У 1929 г. у вёсцы Старая Чоўніца на Валыні быў створаны Ўсепольскі Саюз хрысціян веры евангельскай. Сярод 13 членаў кіраўніцтва Саюза былі 4 беларусы: Данііл Комса, Сцяпан Ярмалюк, Рыгор Краскоўскі і Ануфры Мазала.
У 1920-1930-я гг. у Заходняй Беларусі дзейнічала каля 100 цэркваў ХВЕ. Ва Ўсходняй Беларусі, якая была пад уладай СССР, да 1939 г. усе цэрквы былі зачынены, дамы малітвы канфіскаваныя, а большасць служыцеляў расстраляна. У 1939 г. пачалася Другая сусветная вайна. На жыхароў Заходняй Беларусі абрынулася ўсё тое, што перажывалі іх браты з Усходу: высылкі, растрэлы, зруйнаваныя лёсы.
Савецкая ўлада адмаўлялася рэгістраваць цэрквы ХВЕ, прымушаючы да аб’яднання хрысціян веры евангельскай з евангельскімі хрысціянамі-баптыстамі ў адзін саюз. У жніўні 1945 г. служыцелі ХВЕ і ЕХБ падпісалі дамову аб такім аб’яднанні, але шэраг грамадаў ХВЕ адмовіліся ад рэгістрацыі.
Нягледзячы на пераслед, евангельскія цэрквы актыўна раслі ў гарадах, а таксама аднаўлялі сваю дзейнасць ва ўсходніх раёнах Беларусі. Імкнучыся спыніць гэты рост, Савет па справах рэлігійных культаў пры Саўміне БССР у 1954 г. прыняў пастанову аб забароне пяцідзясятніцтва як «містычнай секты з нялюдзкай абраднасцю». Тым не менш у 1958 г. у БССР дзейнічала ад 80 да 100 незарэгістраваных грамадаў ХВЕ.
У сярэдзіне 1970-х гадоў савецкія ўлады пайшлі на саступкі і сталі рэгістраваць евангельскія цэрквы і дазваляць будаўніцтва дамоў малітвы. Была таксама дазволеная аўтаномная рэгістрацыя цэркваў ХВЕ. У 1976 г. была зарэгістраваная Мінская царква ХВЕ, у наступныя гады – цэрквы ў Кнотаўшчыне (Стаўбцоўскі р-н), потым у Віцебску, Оршы, Паставах, Нясвіжы, Пінску.
18 лістапада 1989 г. прадстаўнікі 118 цэркваў ХВЕ (як рэгістраваных, так і нерэгістраваных) сустрэліся ў Мінску і прынялі рашэнне аб стварэнні Саюзу ХВЕ Беларусі. 8 лютага 1991 г. у Мінску прайшоў першы з’езд Саюза ХВЕ Беларусі.
З 1991 па 2002 г. хрысціянамі веры евангельскай было адчынена больш за 300 новых цэркваў. Саюз ХВЕ стаў найбольшым пратэстанцкім аб’яднаннем у Беларусі, абагнаўшы па колькасці зарэгістраваных цэркваў Каталіцкую Царкву.
У 2007 г. Саюз ХВЕ змяніў назву на Аб’яднаную Царкву хрысціян веры евангельскай у Рэспубліцы Беларусь.
На 1 студзеня 2019 г. Аб’яднаная Царква ХВЕ налічвала 520 цэркваў, якія наведваюць больш за 55 тысячаў вернікаў.
Сёння, адзначаючы стогадовы юбілей цэркваў ХВЕ ў Беларусі, мы дзякуем Госпаду за ўвесь той шлях, якім Ён вёў Сваю Царкву і наш народ, а таксама молімся пра Божае дабраславенне і Божае збаўленне як для кожнага чалавека, так і для ўсёй нашай краіны.
-
01.11.2024Благодарственные записки за октябрь 2024
-
31.10.2024«Благодать» отпраздновала День Реформации
-
27.10.2024Праздник для отцов и братьев прошел в церкви «Благодать»
-
20.10.2024В «Благодати» прошел праздник для мам и сестер
-
19.10.2024В церкви «Благодать» прошла конференция для родителей и служителей Воскресной школы
-
13.10.2024Праздник Жатвы состоялся в церкви «Благодать»