- Главная страница »
- Новости »
- Беларусь »
- Выдадзены новы пераклад Новага...
Выдадзены новы пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыпавесцяў на беларускую мову
- 02.03.2016
- /
- Просмотров: 7202
Напярэдадні адзначэння 500-годдзя беларускай Бібліі ў Мiнску пабачыў свет новы пераклад Новага Запавету і Кнігі Прыпавесцяў на беларускую мову. Пераклад быў зроблены пастарам Царквы хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвеснік” Антоніем Бокунам. Пачынаецца выданне ўрыўкам з Прадмовы Францыска Скарыны да Бібліі 1517 г. і кароткай гісторыяй перакладаў Бібліі на беларускую мову.
“Над гэтым перакладам праца вялася з 2011 года, Новы Запавет быў перакладзены са старажытнагрэцкай мовы, а Кніга Прыпавесцяў – са старажытнагебрайскай, – кажа пастар Антоні Бокун. – Гэтае выданне з'яўляецца адказам на патрэбу царквы мець даступны тэкст Святога Пісання. З другога боку, важна, каб напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускай Бібліі беларускі пераклад Кнігі кніг не быў бібліяграфічнай рэдкасцю”.
У 1517 г. Францыск Скарына пачаў друкаваць у Празе кнігі Старога Запавету на беларускай мове, а ў 1525 г. у Вільні надрукаваў “Апостал” – 22 кнігі Новага Запавету з 27. Першы сучасны пераклад Новага Запавету на беларускую мову быў здзейснены Л. Дзекуць-Малеем і А. Луцкевічам у 1931 г. На сённяшні дзень на беларускую мову зроблена 3 пераклады ўсёй Бібліі і 7 перакладаў Новага Запавету, не лічачы перакладаў паасобных кніг Бібліі.
-
04.06.2025Благодарственные записки за май 2025
-
03.06.202541 человек принял крещение в церкви «Благодать» г.Минска
-
23.05.2025Оглашение Радобольского Алексея и Савушкиной Карины
-
12.05.2025Мюзикл «Эдем»: подростки церкви «Благодать» напомнили о главном пути
-
11.05.2025Оглашение Яроховича Алексея и Рымко Инессы
-
05.05.2025Благодарственные записки за апрель 2025