- Главная страница »
- Новости »
- Беларусь »
- Адбылася міжнародная...
Адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя да 500-годдзя беларускай Бібліі і Рэфармацыі
- 22.12.2017
- /
- Просмотров: 3960
У межах святкавання 500-годдзя беларускай Бібліі і 500-годдзя Рэфармацыі Мінская багаслоўская семінарыя Саюза ЕХБ сумесна з Тэалагічным інстытутам ХВЕ правялі міжнародную навукова-практычную канферэнцыю.
Гэта ўжо трэці міжнародны навуковы форум пад назвай “Евангельская Царква Беларусі: гісторыя і сучаснасць”. Першая канферэнцыя адбылася ў 2013 г. і была прымеркавана да 600-годдзя евангельскага руху ў Беларусі, другая ‑ у 2015 г. і была прысвечана 500-годдзю Мікалая Радзівіла Чорнага.
На трэцяй канферэнцыі, якая прайшла 9 снежня 2017 г., былі прадстаўлены даклады даследчыкаў з Беларусі (Мінск, Брэст, Гродна, Гомель, Маладзечна), Польшчы, Літвы, Эстоніі, ЗША і Вялікабрытаніі. У якасці слухачоў у працы канферэнцыі ўдзельнічалі студэнты Мінскай багаслоўскай семінарыі Саюза ЕХБ і Тэалагічнага інстытута ХВЕ, а таксама шэраг зацікаўленых гасцей.
Пленарнае пасяджэнне адкрыў рэктар Мінскай багаслоўскай семінарыі Леанід Міховіч, які адзначыў, што юбілеі беларускай Бібліі і Рэфармацыі ў гісторыі Беларусі цесна звязаныя паміж сабой, ‑ паколькі адной з галоўных ідэяў рэфарматараў была ідэя перакладу Святога Пісання на родную мову сваіх народаў.
Пасля ўрачыстага адкрыцця з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся старшыня Саюза ЕХБ у Беларусі Віктар Круцько, епіскап Аб’яднанай Царквы ХВЕ ў Беларусі Сяргей Цвор і генеральны сакратар Еўрапейскай баптысцкай федэрацыі Тоні Пэк.
У рамках пленарнага пасяджэння была праведзена прэзентацыя спецыяльнага нумару часопіса АРХЭ, прысвечанага 500-годдзю беларускай Бібліі, і кнігі Уладзіміра Русецкага “Пастар Станіслаў Нядзьвецкі і евангельскае прабуджэнне на паўночным захадзе Беларусі”.
Сімвалічным было тое, што на пленарнай сесіі адбыўся ўрачысты абмен выданнямі паміж Мінскай багаслоўскай семінарыяй Саюза ЕХБ і Тэалагічным інстытутам ХВЕ з аднаго боку, і Вышэйшай баптысцкай тэалагічнай семінарыяй у Варшаве з другога.
Пленарны даклад на тэму “Францыск Скарына ў вачах сучасьнікаў і нашчадкаў: трансфармацыя вобразу” прачытаў пастар Царквы хрысціян веры евангельскай “Ян Прадвесьнік” Антоні Бокун.
Пасля заканчэння пленарнага пасяджэння адбылося ўрачыстае наданне малой зале Царквы ЕХБ “Святло Евангелля” імя Францыска Скарыны. З кароткай прамовай каля мемарыяльнай шыльды Ф. Скарыны выступіў Леанід Міховіч.
Працоўная частка канферэнцыі праходзіла ў рамках 3 секцый: “Евангельская Царква Беларусі ў еўрапейскім кантэксце: ад XV да канца XVIII ст.”, “Евангельская Царква Беларусі ў прававым полі Расійскай імперыі і міжваеннай Польшчы” і “Гісторыя Евангельскай Царквы Беларусі ў кантэксце падзей ХХ – ХХІ ст.”. Падчас працы секцый было агучана 24 даклады, якія закраналі самыя розныя пытанні гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі, беларускай і заходнееўрапейскай Рэфармацыі, перакладаў Бібліі на беларускую і іншыя мовы. У ходзе працы секцый навукоўцы змаглі абмяняцца новымі звесткамі, інфармацыяй пра новыя публікацыі па гісторыі Евангельскай Царквы Беларусі і інш.
З заключным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся старшыня Міжканфесійнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва “Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь” Аляксандр Фірысюк. Ён адзначыў важнасць Слова Божага ў жыцці беларускага народа, пра што пісалі многія паэты і пісьменнікі, а таксама заклікаў усіх прысутных маліцца за Беларусь.
Правядзенне наступнай навукова-практычнай канферэнцыі запланавана на 7 снежня 2019 г. Яна будзе прысвечана Вялікаму евангельскаму прабуджэнню 1920-х гадоў у Беларусі.
Дар’я Шэіна, Кацярына Унучак, Марына Багародзь
-
22.11.2024Оглашение Осоприлко Вадима и Жуковой Арианы
-
01.11.2024Благодарственные записки за октябрь 2024
-
31.10.2024«Благодать» отпраздновала День Реформации
-
27.10.2024Праздник для отцов и братьев прошел в церкви «Благодать»
-
20.10.2024В «Благодати» прошел праздник для мам и сестер
-
19.10.2024В церкви «Благодать» прошла конференция для родителей и служителей Воскресной школы