• Главная страница
  • Контакты
  • Карта сайта
2109 посетителей вчера | RSS

“Біблія князя Радзівіла” нікога не пакінула абыякавым

  • 12.06.2015
  •  / 
  • Просмотров: 7018

“Біблія князя Радзівіла” нікога не пакінула абыякавым

10 і 11 чэрвеня ў Мінску ў Маладзёжным тэатры эстрады адбылася прэм’ера спектакля “Біблія князя Радзівіла”, прысвечанага 500-годдзю нараджэння Мікалая Радзівіла Чорнага, канцлера Вялікага Княства Літоўскага і лідэра евангельскага руху ў нашай краіне.

Вядомы акцёр Купалаўскага тэатра Павал Харланчук паставіў гэты спектакль, у якім паспрабаваў наблізіць героя мінулых стагоддзяў да сучаснікаў. На фоне гістарычных падзеяў гледачы, якія кожны вечар напаўнялі і нават крыху перапаўнялі залу Тэатра эстрады, маглі суперажываць няпростаму выбару ісці за Госпадам, які зрабіў князь Радзівіл і які выклікаў супрацьстаянне не толькі сярод часткі шляхты, але нават унутры сям’і Радзівілаў. Біблія, якую завяшчаў Мікалаю Радзівілу Чорнаму ягоны брат Ян, не толькі дапамагла знайсці адказы на складаныя пытанні, якія ставіў перад сабою канцлер ВКЛ, але і прынесла мір у адносіны Мікалая і яго жонкі Альжбеты.